Палітыку, які расследаваў адпраўку расійскіх вайскоўцаў ва Украіну, праламалі галаву

Як паведаміў заснавальнік і былы кіраўнік партыі “Яблоко” Рыгор Яўлінскі ў сваім Фэйсбуку, на Шлосберга напалі невядомыя ў 300 метрах ад яго дома. У выніку здарэння палітык атрымаў сур’ёзную чэрапна-мазгавую траўму.

Шлосберг расследаваў адпраўку расійскіх дэсантнікаў для ўдзелу ў ваенных дзеяннях на тэрыторыі Украіны.

Раней паведамлялася, што журналістам тэлеканала “Дождж” пагражаюць за празмерную цікаўнасць да лёсу загінулых пскоўскіх дэсантнікаў. Невядомыя казалі, што журналістаў “ніхто не знойдзе”. Пасля гэтага на прадстаўнікоў прэсы напалі проста на могілках пад Псковам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі