Палітзняволеная палітолаг Касцюгова ў калоніі працуе на швейнай вытворчасці

Валерыя Касцюгова

Валерыя Касцюгова

Палітолаг Валерыя Касцюгова ў гомельскай жаночай калоніі №4 працуе на швейнай вытворчасці. Перад тым, пакуль была ў каранціне, ёй даводзілася мыць посуд. Пра гэта ў каментары Радыё "Свабода" расказаў яе калега аналітык Вадзім Мажэйка.

"Казала, што вучыцца шыць і потым на волі будзе шыць дачцэ "прыгожыя рэчы". Успамінала сваю маці, якая ўмела добра шыць. На тое, што працаваць цяжка, не скардзілася. Валерыя ўвогуле не з тых, хто будзе скардзіцца", — распавядае Мажэйка.

Па яго словах, у кастрычніку ў Касцюговай не будзе тэлефанавання і кароткага спаткання, бо яе ўнеслі ў "спіс тэрарыстаў".

Тым не менш настрой у Валерыі бадзёры. "Была шчаслівая, што пабачыла зоркі і месяц, радая флоры і фаўне, асабліва вялікай колькасці катоў", — так, паводле Мажэйкі, Касцюгова расказвала сваякам пра першыя ўражанні ад калоніі.

Валерыю Касцюгову затрымалі 30 чэрвеня 2021 года. У сакавіку 2023-га палітолага асудзілі на 10 гадоў зняволення, абвінаваціўшы па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — "захоп ўлады", "шкода нацыянальнай бяспецы" і "распальванне варожасці". У калонію яе перавялі толькі сёлета ў жніўні.

Беларускія праваабаронцы прызналі Касцюгову палітычнай зняволенай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі