Памерла актрыса Мэгі Сміт, якая сыграла прафесарку МакГонагал
Мэгі Сміт у ролі прафесаркі МакГонагал
Ва ўзросце 89 гадоў памерла брытанская актрыса Мэгі Сміт, паведамляюць СМІ.
Найбольшую вядомасць ёй прынеслі ролі прафесаркі МакГонагал у фільмах пра Гары Потэра і Ваялет Кроўлі ў серыяле "Абацтва Даўнтан".
Навіну пацвердзілі яе сыны — Сміт-Крыс Ларкін і Тобі Стывенс. Паводле іх, маці мірна памерла ў шпіталі зранку ў пятніцу, 27 верасня. У яе засталіся два сыны і пяць унукаў.
У кіно Мэгі Сміт дэбютавала ў 1958 годзе ў фільме "Няма куды ісці". Сусветную вядомасць ёй прынесла роля ў стужцы "Росквіт міс Джын Бродзі", якая выйшла праз 11 гадоў. За гэтую ролю акторка атрымала прэмію "Оскар". Пазней яшчэ адзін "Оскар" яна атрымала за найлепшую жаночую ролю другога плана ў фільме "Каліфарнійская сюіта" разам з Майклам Кейнам.
У 2007 годзе ў актрысы дыягнаставалі рак грудзей, але яна цалкам паправілася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.