Памерла дзяўчына, параненая міліцыянтам у Рагачоўскім раёне

16 ліпеня  ў рэанімацыі сканала дзяўчына, параненая ўчастковым міліцыянтам у Рагачоўскім раёне Гомельшчыны. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі яе сваякі. Нагадаем, трагедыя адбылася ўначы з 6 на 7 ліпеня. Міліцыянт параніў з табельнага пісталета ў службовай машыне 22-гадовую дзяўчыну. Яна працавала бухгалтарам у КСУП "Новыя Журавічы".

У гэтую ноч у Журавічах святкавалі Купалле. Па аповядах відавочцаў, пацярпелая дзяўчына і дзве яе сяброўкі селі ў машыну да трох міліцыянтаў і паехалі з імі ў суседнюю вёску Доўск. Мясцовыя жыхары таксама паведамілі, што пацярпелая дзяўчына была раней знаёмая з міліцыянтам.

Гомельская абласная пракуратура пачала на міліцыянта крымінальную справу. Яго падазраюць у замаху на забойства. Самога міліцыянта затрымалі.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, невядома, дзе знаходзіцца другі ўчастковы міліцыянт, які быў у машыне ў момант стрэлу. Яго працоўны і мабільны тэлефоны не адказваюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі