Памерла Ганна Вольская
У Мінску ад цяжкай хваробы памерла Ганна Вольская, музычны прадзюсар і жонка музыкі Лявона Вольскага. Ёй было ўсяго 40 гадоў.
Ганна Вольская нарадзілася 11 чэрвеня 1975 года, скончыла Інстытут культуры. У 1995-1996 гадах працавала ў рэкламным аддзеле легендарнага “Радыё 101.2”, дзе і пазнаёмілася з будучым мужам. У шлюбе у іх нарадзілася дачка Адэля, якой акурат сёння споўнілася 18 гадоў.
Ганна пэўны час была дырэктарам гурта N.R.M., з’яўлялася нязменным прадзюсарам музычнага праекта “Крамбамбуля” і сольных альбомаў Лявона Вольскага, выступала сааўтаркай сцэнарыяў, удзельнічала ў якасці актрысы ў некаторых праектах.
Час развітання з Ганнай Вольскай і месца яе пахавання стануць вядомыя пазней.
Еўрарадыё выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Ганны.