Памерла самая адзінокая птушка ў свеце

Памерла самая адзінокая птушка ў свеце

Памерла самая адзінокая птушка ў свеце — олуша Найджэл. Ён з 2013 года жыў на востраве Мана ў Новай Зеландыі са сваімі бетоннымі копіямі. Больш там нікога не было, піша theguardian.com.

Служба аховы прыроды спадзяецца, што на востраве ўдасца стварыць штучную папуляцыю птушак. Менавіта з гэтай мэтай там і ўсталявалі бетонных птушак з дынамікамі, якія працуюць ад сонечных батарэй і выдаюць гукі олуш. З адной з іх і “сябраваў” Найджэл, які для яе пабудаваў гняздо і шмат часу праводзіў побач. За тыдзень да яго смерці на востраў нарэшце прыляцелі іншыя олушы, але яны Найджэла не зацікавілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі