Памежнікі патлумачылі, чаму не пусцілі ў Беларусь брытанскага журналіста

Прэс-сакратар Памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка растлумачыў ВВС, што для рэпарцёрскай працы брытанскі журналіст быў абавязаны мець акрэдытацыю беларускага МЗС ці прэс-акрэдытацыю Міжнароднай федэрацыі хакея. Як вынікае са словаў памежніка, такой акрэдытацыі ў Ругмана не было.



Па звестках памежнікаў, абвешчаным на час чэмпіянату спрошчаным рэжымам уезду ў Беларусь скарысталіся 29 тысяч замежных заўзятараў. Для бязвізавага перасячэння мяжы заўзятару было дастаткова прад'явіць хоць бы адзін квіток на гульні хакейнага чэмпіянату.



Дарэчы, раней у Беларусь не пусцілі шведскага праваабаронцу Марціна Углу, не зважаючы на наяўнасць квітка. На думку памежнікаў, ён меў дачыненне да "цацачнага дэсанту", скінутага на Мінск летам 2012 года.



Фота — autonavigator.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі