Галасавы памочнік "Аліса" стаў расказваць голасам Вольскага казкі на беларускай

Лявон Вольскі / Еўрарадыё
Лявон Вольскі / Еўрарадыё

"Яндэкс" запісаў для галасавога памочніка "Аліса" казкі на беларускай мове. У агучцы ўдзельнічалі беларускія музыкі. Лявон Вольскі начытаў казку "Баран бок абадран", спявачка Shuma расказала "Сляпы, глухі і бязногі", а музыкі гурта NaviBand запісалі дуэтам казку "Піліпка-сынок". Усе артысты самі выбралі гісторыі, якія ім бліжэй, і прачыталі так, як чыталі б уласным дзецям.

Для таго, каб галасавы памочнік прачытаў казку, трэба сказаць: "Аліса, пастаў казку ад Лявона Вольскага". Што праўда, прасіць давядзецца па-руску, а ў беларускіх словах галасавы памочнік "Яндэкса" блытае націскі.

Распрацоўшчыкі ўдакладняюць, што вельмі важны правільны парадак слоў. "Аліса, пастаў казку ад Лявона Вольскага" — правільна. "Аліса, ці ёсць у цябе казкі Вольскага" — няправільна.

"Казкі Алісы слухаюць ўсёй сям'ёй, а некаторыя дарослыя любяць іх нават больш, чым дзеці, — распавядае дырэктар па развіцці Яндэкса ў Беларусі Яўген Лашкевіч. — Народныя казкі расказваюць пра ўзаемадапамогу, смеласць, дабро, справядлівасць — і мы вельмі рады, што цяпер у Беларусі іх будуць слухаць на роднай мове".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі