Памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы наведае Беларусь
На гэтым тыдні ў Беларусь павінен прыбыць дарадца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан. Пра гэта піша Foreign Policy.
З кім сустрэнецца прадстаўнік амерыканскага кіраўніцтва і якія пытанні стаяць на парадку дня, у выданні не паведамляюць.
Візіт Болтана называецца апошнім знакам у размарожванні сітуацыі з краінай, якую часта характарызуюць як "апошнюю дыктатуру Еўропы".
Нагадаем, што кіраўнік МЗС Уладзімір Макей паведаміў, што афіцыйны Мінск сёлета зняў абмежаванне на колькасць амерыканскіх дыпламатаў. Таксама вядуцца перамовы пра вяртанне ў Беларусь амерыканскага амбасадара.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.