Памёр Аляксей Булдакоў з фільма "Асаблівасці нацыянальнага палявання"
Ва ўзросце 68 гадоў ў Расіі памёр актор Аляксей Булдакоў, паведамляе ТАСС.
"Аляксей Іванавіч Булдакоў памёр, падрабязнай інфармацыі ў нас няма. Ведаем толькі, што ён быў на гастролях, у яго адарваўся тромб", — паведамілі ў прэс-службе Гільдыі акцёраў кіно Саюза кінематаграфістаў РФ.
Найбольшую вядомасць Булдакову прынесла галоўная роля генерала ў фільме "Асаблівасці нацыянальнага палявання".
Дарэчы, першая жонка артыста была родам з Беларусі: Людміла Кармуніна — дачка вядомага актора-купалаўца Паўла Кармуніна.