Памёр беларускі гісторык Уладзімір Гуленка

Памёр беларускі гісторык Уладзімір Гуленка

На 69-м годзе жыцця памёр беларускі гісторык Уладзімір Гуленка. Пра гэта паведаміла ў Facebook яго дачка.

Гуленка даследаваў падзеі Другой сусветнай вайны ў Беларусі. З пачатку 1990-х ён спецыялізаваўся на вывучэнні дзейнасці ўкраінскіх палітычных і вайсковых фармаванняў на беларускім Палессі. Аўтар шматлікіх навуковых і навукова-папулярных артыкулаў, удзельнічаў у падрыхтоўцы зборнікаў дакументаў.

Памёр беларускі гісторык Уладзімір Гуленка
Уладзімір Гуленка — адзін з укладальнікаў зборніка дакументаў пра дзейнасць АУН-УПА ў Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі