Памёр беларускі мастак Уладзімір Басалыга
![Памёр беларускі мастак Уладзімір Басалыга](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/e9f52e83-3fd5-400d-8cf2-2c10182378f5_cx0_cy6_cw0_w1200_r1.jpg.webp?itok=vwiE3lS8)
На 81-м годзе жыцця памёр беларускі мастак Уладзімір Басалыга. Пра гэта ў Facebook паведаміў яго сын Андрэй.
Басалыга — ураджэнец Слуцка. Ён быў галоўным мастаком Мастацкага фонда БССР, ілюстраваў кнігі Ларысы Геніюш і Уладзіміра Караткевіча. Галоўнымі тэмамі ў творчасці мастака былі нацыянальная культура, беларуская мова, архітэктурная спадчына. Але ў пачатку 1980-х ён быў звольнены і каля сямі гадоў быў без працы. Як сам успамінаў, за "няправільнае разуменне шляхоў развіцця беларускага нацыянальнага мастацтва". Уладзімір Басалыга абурыўся замовай кобрынскага музея на тэму "Сувораў у Беларусі".
У пачатку 2000-х Басалыга шэсць гадоў узначальваў Саюз мастакоў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.