Памёр беларускі скульптар Генадзь Буралкін
Генадзь Буралкін
Памёр беларускі скульптар Генадзь Буралкін. Яму быў 81 год, паведамляе Беларускі саюз мастакоў. Буралкін узначальваў гэтую арганізацыю ў 1990-2001 гадах.
Генадзь Буралкін нарадзіўся ў Казахстане ў сям'і ссыльнага перасяленца з Беларусі. Ён вярнуўся на радзіму, скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Адзначаецца, што Буралкін — "яркі, неардынарны творца", ён — аўтара "многіх манументальных, станковых і графічных работ". Яго творы знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, музеях Беларусі і іншых краін, у прыватных калекцыях. Буралкін з'яўляецца аўтарам помніка заснавальніку і першаму вялікаму князю Вялікага Княства Літоўскага Міндоўгу, усталяванаму ў гістарычным цэнтры Навагрудка. Ён удзельнічаў у стварэнні скульптурных кампазіцый, якія ўпрыгожваюць Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
У 1997 годзе Генадзь Буралкін атрымаў медаль Францыска Скарыны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.