Памёр беларускі стэндап-комік Дзмітрый Зубовіч
Дзмітрый Зубовіч
Ва ўзросце 28 гадоў памёр беларускі стэндап-комік Дзмітрый Зубовіч. Інфармацыя пра яго смерць з'явілася ў сацсетках. Паводле некаторых звестак, прычынай смерці стала саркома.
На старонцы Зубовіча ў Інстаграме з'явіўся кранальны развітальны пост.
"Не будзем доўга развітвацца, скажу толькі, што я сышоў у любімым мною горадзе, я паспеў павандраваць, абзавесціся вялікім колам сяброў і знаёмых і запомніцца ўсім па-рознаму", — гаворыцца ў ім.
Па словах Зубовіча, ён пакінуў на памяць пра сябе свае жарты ў сацсетках.
Дзмітрый Зубовіч — адзін з заснавальнікаў камедыйнага праекта COMEDY DOGS і рэзідэнт першага ў Беларусі стэндап-клуба.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.