Памёр народны артыст СССР і Беларусі Віктар Роўда

Мінулай ноччу на 87-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы памёр народны артыст СССР і Беларусі, харавы дырыжор, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Віктар Роўда.
Як паведамілі ў акадэміі музыкі, для арганізацыі і правядзення пахавання артыста створана спецыяльная камісія. Віктар Роўда нарадзіўся 10 лістапада 1921 года ў Смаргоні. У 1939 годзе скончыў Віленскую дзяржаўную духоўную семінарыю, у 1951 годзе — Літоўскую кансерваторыю.

З 1951 года Роўда выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі, быў хормайстрам Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору імя Свешнікава. З 1956 года — хормайстар і дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі, адначасова выкладчык (з 1964 года — загадчык кафедры) у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 1965 года — мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор акадэмічнага хору Беларускага тэлебачання і радыё.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі