Памёр Валянцін Бадзьяраў, скрыпач "Сяброў" і "Песняроў"

Памёр Валянцін Бадзьяраў, скрыпач "Сяброў" і "Песняроў"

21 снежня ў Германіі ў 70-гадовым узросце памёр Валянцін Бадзьяраў — музыка, кампазітар, скрыпач, адзін са стваральнікаў ансамбля "Сябры" і славутай песні "Алеся", перадае Радыё "Свабода"

Бадзьяраў нарадзіўся ў Мінску 13 студзеня 1947 года. Ён скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе скрыпкі. Быў удзельнікам, аўтарам песень і аранжыровак ансамбляў "Песняры", "Поющие гитары", "Весёлые голоса".

Пяць гадоў, пачынаючы з 1976-га, быў мастацкім кіраўніком ансамбля "Сябры", салістам Белдзяржфілармоніі. Потым музыка стварыў уласны гурт. 

Разам з кампазітарам з Барнаула Алегам Івановым стварыў хіт "Алеся" ("Дзяўчына з Палесся"). Гэтую песню Бадзьяраў прысвяціў уласнай дачцэ Алесі.

З 1989 году музыка жыў у Германіі, кіраваў і дырыжыраваў камерным ансамблем горада Бадэнвайлер, быў канцэртмайстрам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі