Памёр вядомы беларускі баскетбольны трэнер Аляксандр Шымкавяк

Памёр вядомы беларускі баскетбольны трэнер Аляксандр Шымкавяк

На 63-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі баскетбольны трэнер Аляксандр Шымкавяк. Яшчэ раніцай у сераду ён правёў трэніроўку з гродзенскай “Алімпіяй”, а ўвечары яго не стала. “Мы ўсе пазбавіліся Бацькі Гродзенскага Баскетбола, — гаворыцца ў некралогу, змешчаным на сайце “Алімпіі”, якую трэніраваў спецыяліст. — Кожны пакінуў у сябе ў сэрцы часцінку Сан Саныча”.

Шымкавяк неяк распавядаў, што некалькі гадоў таму ў яго была “крытычная сітуацыя з сэрцам” і толькі аперацыя выратавала жыццё. Яе ўдалося правесці дзякуючы тагачаснаму кіраўніку Гродзенскай вобласці Сямёну Шапіры (цяпер ён — старшыня Беларускай федэрацыя хакея).

Аляксандр Шымкавяк быў заслужаным трэнерам Рэспублікі Беларусь, лепшым трэнерам XXI нацыянальнага чэмпіянату.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі