Панама аштрафавала карабель з Паўночнай Карэі на 1 мільён долараў

Як піша "РИА "Новости", паўночнакарэйскі карабель "Чхончханган" ("Chong Chon Gang"), што плыў з Кубы, спынілі для дагляду на прадмет кантрабанды. Па дакументах ён вёз груз цукру.

Улады Панамы знайшлі на судне выбуховыя рэчывы і боепрыпасы. Кубінцы заявілі, што "Чхончханган" перавозіць састарэлую зброю, у тым ліку зенітна-ракетныя комплексы, ракеты, два самалёты і рухавікі. 

650 тысяч долараў уладальнікі карабля абавязаныя заплаціць да таго, як яму дазволяць пакінуць Панамскі канал. Памер штрафу можа зменшыцца пасля апеляцыі.

Фота: Reuters.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі