Папа Рымскі асабіста хадайнічаў аб вызваленні беларускіх палітвязняў

Дзяржаўны сакратар папы Францішка кардынал П’етра Паралін 25 жніўня прыняў намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алену Купчыну. Падчас размовы абмяркоўвалася рашэнне Аляксандра Лукашэнкі “аб вызваленні некаторых вязняў як гуманітарнага акту ў адказ на просьбы, накіраваныя з боку краін ЕС, ЗША і Рымскага Пантыфіка”. Пра гэта паведамляе сайт catholic.by са спасылкай на Апостальскую нунцыятуру ў Беларусі.

Паводле Апостальскай нунцыятуры, папа Францішак асабіста хадайнічаў аб вызваленні палітвязняў.

22 жніўня на волю выйшлі Мікола Статкевіч, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка і Юрый Рубцоў. Яны былі вызваленыя паводле ўказу Лукашэнкі аб іх памілаванні.

У пачатку ліпеня з’явілася інфармацыя пра тое, што кіраўнік Беларусі можа наведаць Ватыкан. Меркавалася, што перад гэтай паездкай Лукашэнка можа выпусціць з турмы палітвязняў. Пра гатоўнасць Ватыкана прыняць беларускага кіраўніка выказваўся і кардынал П’етра Паралін падчас свайго візіту ў Мінск сёлета ў сакавіку. Аднак пакуль няма інфармацыі пра дату паездкі Лукашэнкі да святога прастолу, адзначае БелаПАН.

Фота: gogetnews.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі