Папа Рымскі блаславіў копіі беларускіх абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі
Беларускія копіі абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Ватыкане / vaticannews.va
Беларускія пілігрымы даставілі ў Ватыкан копіі абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэта 15 абразоў Багародзіцы, якія напісала мастачка з Маладзечна Ядвіга Сянько. Напярэдадні на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане Папа Рымскі Францыск блаславіў іх.
У складзе дэлегацыі быў і хор мінскага касцёла святых Сымона і Алены "Голас душы". Калі Папа падышоў да беларускіх пілігрымаў, "хор узнёс у яго гонар Plurimos annos, з пажаданнем доўгіх гадоў жыцця", распавядаюць"Навіны Ватыкана". Хор таксама выканаў некалькі шматгалосных беларускіх спеваў.
Ініцыятарам гэтай паездкі быў пробашч касцёла святых Сымона і Алены ў Мінску, ксёндз Уладзіслаў Завальнюк. Ад імя мітрапаліта Мінска-Магілёўскага архіепіскапа Юзафа Станеўскага і беларускіх вернікаў Папу Францішку была перададзена копія цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.