Парашэнка заявіў пра вывад украінскіх войскаў з Дэбальцава (відэа)

Перад вылетам у зону Антытэрарыстычнай аперацыі прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў пра вывад украінскіх войскаў з Дэбальцава. Па яго словах, вывад часцей адбываўся планава і арганізавана.

"Сёння мы можам сказаць, што на цяперашні момант выйшлі 80% часцей, чакаем яшчэ дзве калоны. Выйшла 128-я (брыгада), часці і падраздзяленні 30-й (брыгады), астатнія — 25-га батальёна, рэшткі 40-га, спецназ Нацгвардыі і міліцыя", — перадае УНІАН словы Парашэнкі. Ён дадаў, што чакаецца вывад яшчэ дзвюх калонаў.

Разам з тым кіраўнік Украіны заяўляе, што ніякага акружэння Дэбальцава не было. Па яго словах, гэты пункт знаходзіўся пад кантролем украінскіх войскаў і ніякага акружэння не было.

Прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк заявіў, што да канца дня Генштаб павінен даць інфармацыю пра сітуацыю ў Дэбальцаве.

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі