Партыі просяць Мінюст не меркаваць пра іх па "асобных сябрах"
Міністэрства юстыцыі пасля падзеяў 19 снежня абяцала выявіць ролю кожнай апазіцыйнай партыі ў арганізацыі "беспарадкаў". Міністр Галаванаў ў якасці магчымых захадаў рэагавання называў нават юрыдычную ліквідацыю. Партыі не сталі гуляць з лёсам і самі звярнуліся ў Мінюст з тлумачэннямі.
З гэтай нагоды прэс-служба ведамства распаўсюдзіла 23 снежня заяву, у якой гаворыцца, што кіраўнікі палітычных партыяў "просяць не разглядаць ўдзел асобных сябраў палітычнай партыі ў несанкцыянаваных акцыях, якія пацягнулі масавыя беспарадкі, як дзейнасць ад імя палітычнай партыі ".