Паслухай новую песню Apple Tea і прыдумай для яе назву!
Аўтару самага ўдалага варыянта атрымае запрашальнік на дваіх на юбілейны канцэрт легенд беларускага джаза.
Неўзабаве галоўны джаз-бэнд Беларусі святкуе 20-цігоддзе ды выдае шосты нумарны альбом "В яблочко!". Большасць п’есаў музыкі Apple Tea назвалі проста на канцэртах, абапіраючыся на асацыяцыі, якія ўзнікалі ў публікі ад праслухоўвання. Але адна кампазіцыя дагэтуль засталася безназоўнай.
"Мы імкнёмся шукаць вельмі цікавыя назвы для сваіх кампазіцый, — кажа лідар Apple Tea Ігар Сацэвіч. — Каб яны не толькі перадавалі сутнасць п'есы, але і выбіваліся з агульнага шэрагу. Мы адказна да гэтага ставімся, таму гэта вельмі цяжка".
Аpple Tea прызнаюцца, што ім прасцей напісаць п'есу, чым прыдумаць для яе ўдалую назву, ды звяртаюцца за дапамогай да слухачоў Еўрарадыё. Для таго, каб дапамагчы легендарным музыкам, табе дастаткова праслухаць пакуль яшчэ безназоўны трэк ды пакінуць ў каментарыях варыянты назваў, якія самі папросяцца ў галаву.
9_-_no_name_-_v2_master_2013.04.061.mp3
Музыкі абяцаюць, што аўтар назвы, якая найбольш спадабаецца музыкам, яшчэ і атрымае запрашальнік на дзве асобы на юбілейны канцэрт гурта Аpple Tea, які адбудзецца 25 красавіка ў канцэртнай зале “Мінск”.
Спяшайся! Дыск сыходзіць у друк ужо паслязаўтра! Каб прыдумаць новаму шэдэўру ад Аpple Tea назву, у цябе ёсць усяго два дні!