Пасля аварыі пад Дзяржынскам шпіталізавалі пяць чалавек, у тым ліку траіх дзяцей

Хуткая, ілюстрацыйнае фота

Хуткая, ілюстрацыйнае фота / mag.103.by

У аварыі пад Дзяржынскам, пра якую расказвала Еўрарадыё, пацярпелі сем чалавек. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

Дваіх пацярпелых шпіталізавалі ў Мінскую абласную клінічную бальніцу (МАКБ), траіх дзяцей — у Мінскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу. Яшчэ двух пацярпелых накіравалі на амбулаторнае лячэнне.

Адзін з пацыентаў, адпраўленых у МАКБ, знаходзіцца ў цяжкім стане ў аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі. Другі пацыент гэтай лякарні знаходзіцца ў аддзяленні траўматалогіі і артапедыі. Яго стан ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці.

Шпіталізаваныя дзеці ляжаць у аддзяленні хірургіі і неўралогіі. Іх стан ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці.

Як паведамляла Еўрарадыё, аўтамабіль "Аўдзі 100" у Дзяржынскім раёне сутыкнуўся з "Нісанам", які ехаў па галоўнай дарозе. У "Аўдзі" сярод пасажыраў было пяцёра дзяцей ва ўзросце ад паўтара да 16 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі