Пад Дзяржынскам у аварыю трапіла аўто з пяццю дзецьмі

Аварыя пад Дзяржынскам

Аварыя пад Дзяржынскам / Следчы камітэт

У аварыі ў Дзяржынскім раёне пацярпелі восем чалавек, прычым пяцёра з іх — дзеці, паведамляе Следчы камітэт.

Аварыя з удзелам двух легкавікоў адбылася ўдзень 24 ліпеня на 23-м кіламетры аўтадарогі Р-65 "Заслаўе-Дзяржынск-Возера". Кіроўца "Аўдзі 100" не даў перавагу "Ніссану", які ехаў па галоўнай дарозе. У выніку аўтамабілі сутыкнуліся.

У "Аўдзі" ехалі восем чалавек. Прычым пяцёра з іх былі дзеці ва ўзросце ад паўтара да 16 гадоў. Іх шпіталізавалі ў Мінскую абласную клінічную бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі