Пасля чарговага матчу Глеб ледзь не пабіўся з доктарам “Штутгарта” (Відэа)
Па заканчэнні чарговай гульні “Штутгарта” Аляксандр Глеб накінуўся на доктара сваёй каманды Хайка Штрыгеля. Матч 1/8 фіналу Кубка Нямеччыны супраць “Гройтэра” каманда Глеба прайграла з лікам 0:1.
Як паведамляе аўтарытэтнае нямецкае выданне Kicker, незадаволенасць капітана беларускай зборнай выклікала тое, што Штрыгель сказаў Глебу аб неабходнасці прайсці пасляматчавы допінг-кантроль.
ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТУТ
Рэакцыя футбаліста была нечаканай: ён накінуўся на лекара з кулакамі. Магчыма, справа дайшла бы і да рукапашнай, аднак умяшаўся іншы гулец клуба. Аляксандр Глеб будзе аштрафаваны.
Праўда, на якую суму, не паведамляецца. Пад пытаннем і ўдзел беларуса ў суботнім матчы бундэслігі з “Баварыяй”.
“Салідарнасць”