Пасля матча БАТЭ — "Шахцёр" затрыманыя тры беларускія заўзятары

Пасля гульні затрыманыя тры заўзятары, усе яны грамадзяне Беларусі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на мінскую абласную міліцыю. 

На дзевяць грамадзянаў Беларусі міліцыя склала 13 адміністрацыйных пратаколаў — за дробнае хуліганства, з'яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане і непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў. 

На ўкраінскіх фанатаў пратаколы не складалася. Грубыя парушэнні грамадскага парадку падчас матчу не зафіксаваныя. 

Ілюстрацыйнае фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі