Пасля прысуду нехта крыкнуў “Жыве Беларусь!”, суддзя выклікала міліцыю
18 лютага ў судзе Смаргонскага раёна быў агучаны прысуд Руслану Валюку і Інэсе Маркавай, якіх абвінавацілі ў "паклёпе" (арт. 188 КК). Яны распаўсюджвалі ўлёткі, у якіх утрымліваліся “заведама ілжывыя” звесткі, якія "зганьбілі супрацоўнікаў міліцыі". Як паведамляюць праваабаронцы, Валюк атрымаў 2 гады “хіміі”, Маркава — 2 гады "хатняй хіміі". Падрабязна пра гэтую справу — тут.
Пра тое, што адбылося далей, Еўрарадыё расказаў смаргонскі праваабаронца Аляксандр Дзергачоў:
"Скончыўся суд па Валюку і Маркавай, людзі выйшлі ў калідор, і тут нехта крыкнуў “Жыве Беларусь!”. Потым быў нейкі адказ на гэта. Тут жа выскаквае старшыня суда [Людміла] Пятрова. Яна была ў суседнім памяшканні, вяла нейкі працэс. Кінула той працэс і адразу выскачыла на калідор: “На якой падставе! Знайшлі месца! Усё, нікога не выпускаю, выклікаю міліцыю!”. І тут жа хуценька пабегла на першы паверх да дзяжурнага. Людзей заблакавалі ў калідоры".
Як паведамляе @viasna96, у будынку суда засталіся заблакаванымі каля 20 чалавек. У выніку затрымалі 9 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.