Пасля разгрому ад "Аўтамабіліста" Вудкрафт параіў дынамаўцам быць прафесіяналамі
Пасля разгромнага пройгрышу мінскага "Дынама" ў гульні з "Аўтамабілістам" галоўны трэнер "зуброў" Крэйг Вудкрафт выступіў з каментаром.
Нагадаем, што мінскія хакеісты ў таварыскім матчы на Кубак Латвійскай чыгункі 22 жніўня прайгралі з лікам 0:6.
Па словах Вудкрафта, якія перадае прэс-служба клуба, дынамаўцы былі проста не гатовыя да матча.
"Мы не можам дазволіць сабе дапускаць памылкі. Кожны промах дае саперніку зразумець, што ў нас ёсць недахопы ў гульнявой дысцыпліне. І тут не ідзе гаворка пра індывідуальныя навыкі. Проста трэба быць прафесіяналам і гэтак жа падыходзіць да гульні. Хакеістам у нашай камандзе трэба гэта зразумець. Ты дапускаеш памылкі на лёдзе, таму што ты не гатовы да сваёй змены. Ты не цалкам пагружаешся ў супрацьстаянне і праз гэта не дапрацоўваеш — у выніку мы атрымліваем страты шайбы. Добрыя каманды абавязкова гэтым карыстаюцца", — сказаў настаўнік дынамаўцаў.
Вудкрафт заявіў, што ён вельмі расчараваны вынікам і што гэтая гульня стане выдатным урокам. "Мы павінны разумець, што ў верасні ўсе нашы недахопы будуць каштаваць нам ачкоў у турнірнай табліцы. Нам неабходна яшчэ шмат працаваць над зместам гульні. У сезоне кожны з гульцоў у камандзе павінен выконваць сваю працу на лёдзе ўсе 60 хвілін", — падсумаваў трэнер.