Пасля выказванняў Лукашэнкі ў Дняпры павесілі бел-чырвона-белы сцяг
Каля мэрыі ўкраінскага горада Днепр (былы Днепрапятроўск) чырвона-зялёны сцяг замянілі на бел-чырвона-белы (там вісяць сцягі розных нацыянальных абшчын). Пра гэта напісаў гарадскі кіраўнік Барыс Філатаў. Паводле яго слоў, замена сцяга адбылася "пасля маніпулятыўных заяў, пагроз і ўсяго таго трызнення..., якое Аляксандр Рыгоравіч [Лукашэнка] нагаварыў пра Украіну". І дадаў: "Днепр развітаўся з вобразам існуючага палітычнага рэжыму Беларусі на карысць сімвала яе нацыянальнага руху са стагадовай гісторыяй".
Напярэдадні выказванні Лукашэнкі выклікалі скандал у Арменіі.
9 лютага адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.