Пасля затрымання Атамбаева сілавікі разагналі яго прыхільнікаў у цэнтры Бішкека
Прыхільнікі экс-прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева пасля яго затрымання сабраліся ў цэнтры Бішкека. Яны накіраваліся да Белага дома, дзе знаходзіцца офіс кіраўніка дзяржавы Сааранбая Жээнбекава, перадае Бі-Бі-Сі.
Потым агрэсіўна настроены натоўп пайшоў на плошчу, дзе ўзняты дзяржаўны сцяг. Там сілавікі са шчытамі і дубінкамі пачалі разганяць людзей. Паведамляецца, што пры разгоне выкарыстоўваліся светлашумавыя гранаты і слезацечны газ.