Патоп у Мінску (абноўлена - фота, відэа)
Удзень 12 жніўня на сталіцу абрынулася моцная залева.
"Чалюскінцы паплылі", "Вось што зараз ва Уруччы", "Лошыцу затапіла", - паведамленні з такім зместам і адпаведнымі фотаздымкамі і відэаролікамі напоўнілі сацсеткі за лічаныя хвіліны.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, навальніцы ў Беларусі пройдуць і ў наступныя дні. Пры гэтым істотна знізіцца тэмпература.