Патрыярх Кірыл прыедзе ў Беларусь 13 кастрычніка
13 кастрычніка ў Беларусь прыбудзе патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, інфармуе БЕЛТА.
У гэты ж дзень ён узначаліць богаслужэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска. Служба пачнецца а 18-й гадзіне.
У нядзелю, 14 кастрычніка, а 9-й гадзіне маскоўскі патрыярх адслужыць чын Вялікага асвячэння Храма-помніка ў гонар Усіх Святых.
15 кастрычніка ў Беларусі павінна прайсці пасяджэнне Святога Сінода Рускай праваслаўнай царквы. У ім прыме ўдзел і патрыярх Кірыл. Плануецца, што разам з ім у Мінск прыедуць пастаянныя і часовыя чальцы Святога сінода РПЦ.