Паўночная Карэя пагражае ЗША "вайной помсты"

Мітынг у Пхеньяне / ЦТАК
Мітынг у Пхеньяне / ЦТАК

У Пхеньяне напярэдадні прайшлі шматтысячныя мітынгі з нагоды 73-й гадавіны пачатку Карэйскай вайны. Справаздачы пра падзею з'явіліся толькі сёння, піша Reuters са спасылкай на СМІ КНДР.

У мітынгах паўдзельнічала каля 120 000 рабочых і студэнтаў. Людзі на стадыёнах крычалі лозунгі, якія абяцаюць "вайну помсты" ЗША. На фотаздымках, якія публікуюць паўночнакарэйскія СМІ, відаць людзей з плакатамі "Уся мацерыковая частка ЗША знаходзіцца ў межах дасяжнасці нашага агню" і "Імперыялістычныя ЗША — разбуральнік свету".

У ЗША тым часам асцерагаюцца, што Пхеньян можа правесці паўторны запуск свайго першага ваеннага спадарожніка-шпіёна. Першая спроба 31 траўня скончылася няўдачай. Паўночная Карэя мае ядзерную зброю, у тым ліку міжкантынентальную балістычную ракету. ЗША выклікаюць незадаволенасць КНДР, паколькі яны з'яўляюцца хаўруснікам Паўднёвай Карэі. Reuters нагадвае, што Сеул і Пхеньян тэхнічна застаюцца ў стане вайны, бо іх канфлікт 1950-1953 гадоў скончыўся перамір'ем, а не дамовай.

Северная Корея грозит США "войной мести"
На плакатах былі напісаныя пагрозы ЗША / ЦТАК
Северная Корея грозит США "войной мести"
Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын / ЦТАК
Северная Корея грозит США "войной мести"
У мітынгах паўдзельнічала каля 120 000 чалавек / ЦТАК

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі