Паўночная Карэя прыгразіла ЗША "раней невядомай у свеце зброяй"

Паўночная Карэя прыгразіла Злучаным Штатам прыняць рашучыя меры, калі Вашынгтон не адменіць запланаваныя каля межаў краіны міжнародныя ваенныя вучэнні. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на заяву прадстаўніка Нацыянальнага камітэта па абароне КНДР.

Прадстаўнік КНДР заявіў, што сёння Паўночная Карэя "валодае наступальным і абарончым узбраеннем, раней невядомым у свеце". У Пхеньяне таксама параілі Вашынгтону адмяніць будучыя вучэнні, "калі ЗША хочуць, каб іх мацярык заставаўся ў бяспецы", перадае РБК.

У ваенных вучэннях пад назвай Ulchi Freedom Guardian удзельнічаюць Паўднёвая Карэя, ЗША ды іншыя іх саюзнікі. Яны павінны пачацца ў панядзелак, 17 жніўня. У сумеснай заяве Сеула і Вашынгтона падкрэсліваецца, што гэтыя штогадовыя манеўры нацэленыя на "павышэнне гатоўнасці да абароны і падтрымання стабільнасці на Карэйскім паўвостраве".

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі