Паваленыя дрэвы і выбітыя шыбы — па паўночным захадзе Беларусі прайшоў ураган

Паваленыя дрэвы і выбітыя шыбы — па паўночным захадзе Беларусі прайшоў ураган

Ураган з навальніцай абрынуўся на паўночны захад Беларусі ў другой палове дня 2 жніўня. У Вілейцы, як піша kraj.by, моцны вецер валіў дрэвы і платы, зрываў дахі дамоў, у некаторых кватэрах шматпавярховак павыбіваў шыбы.

Пасля ўрагану віляйчане сталі выкладаць фотаздымкі яго наступстваў у сацсеткі. 

Пад Смаргонню каля аграгарадка Солы, паводле інфармацыі газеты "Светлы шлях", ураганны вецер валіў дрэвы. Напрыклад, паваленымі хвоямі была перагароджаная дарога Ашмяны-Смаргонь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі