Павел Глоба: ёсць пагроза катастрофы на нафтаперапрацоўчым прадпрыемстве

Верагоднасць "катастрофы... на адным з даволі буйных заводаў" прадказаў амаль год таму ў інтэрв'ю Еўрарадыё знакаміты расійскі астролаг Павел Глоба. Ён адзначыў, што "хутчэй за ўсё, гэта будзе на поўдні, у раёне Гомеля, Мазыра. Гэта канец 2010 — пачатак 2011 года".

Еўрарадыё вырашыла пацікавіцца ў астролага, ці па-ранейшаму захоўваецца небяспека гэтай катастрофы. Павел Глоба пацвердзіў, што яна можа адбыцца каля беларуска-ўкраінскай мяжы.

Павел Глоба: "Магчыма, гэта будзе і на Ўкраіне, побач з мяжой. Гэта закране Беларусь толькі на поўдні, на Палессі, Гомельскую вобласць. Напэўна, гэта будзе на сур’ёзным вытворчым камбінаце. Цалкам верагодна, што на нафтаперапрацоўваючым". 

Еўрарадыё: Нядаўна адбылася трагедыя каля Катыні. А гэта таксама блізка ад беларускай мяжы...

П.Г.: "Не, гэта зусім іншае. Дакладна, што гэта будзе на заводзе, і па часе — хутчэй за ўсё ў снежні, бліжэй да Новага году. Я звязваю гэта з зацменнямі — там іх два". 

Еўрарадыё: "З чым можна параўнаць маштабы верагоднай катастрофы?


Павел Глоба: "Гэта катастрофа, дзякуй Богу, не параўнальная з Чарнобылем. Але, натуральна, яна сур’ёзна “ўдарыць” па бюджэце. Па маштабе яна прыкладна такая ж, як зараз на шахце адбылася ў Расіі, у Кемераўскай вобласці. Сур’ёзная.

Мае словы — гэта папярэджанне, усё залежыць ад таго, ці будуць прымацца нейкія меры. Бо гэтага можна пазбегнуць. Але ўсё ж такі гэта найбольш верагодная магчымасць. Астралогія — гэта, як сістэма апазнавальных знакаў і папярэджанняў". 


ДАВЕДКА Еўрарадыё: У выніку выбухаў на кузбаскай шахце "Распадская" у ноч на 9 траўня, паводле апошніх звестак, загінулі 66 чалавек, лёс яшчэ 24 чалавек невядомы.

Еўрарадыё: Але ці прыслухоўваюцца да яе палітыкі…

П.Г.: "Часам прыслухоўваюцца — і тады не шкадуюць".

Еўрарадыё: Сапраўды? Можа і беларускія ўлады прыслухоўваюцца да Вашых слоў?


П.Г.: "Ну, я не магу называць імёны…  Але — так!"

Еўрарадыё: Акрамя гэтай катастрофы ці чакаюць Беларусь іншыя сур’ёзныя патрасенні?


П.Г.: "У бліжэйшы час нічога сур’ёзнага з Беларуссю не здарыцца, усё застанецца, як ёсць". 


Глядзі таксама па тэме: Павел Глоба: “Беларусь чакае катастрофа ў 2010 годзе”



Фота — trud.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі