Паветра над вуліцай Грушэўскага ў Кіеве атручанае шкоднымі рэчывамі

Дзяржаўная санітарна-эпідэміялагічная служба 24 студзеня правяла ў Кіеве даследаванне паветра ў месцы актыўных сутыкненняў пратэстоўцаў з праваахоўнікамі. У пробах паветра знайшлі вялікую колькасць дыяксіду азоту, вугляроду аксіда і ангідрыда сярністага. Іх канцэнтрацыя ў 2-4 разы перавышае гранічна дапушчальную, інфармуе УНІАН.


Эпідэміёлагі кажуць пра тое, што наяўнасць у паветры гэтых хімічных злучэнняў стварае падвышаную небяспеку для чалавека. Усё гэта — прадукты гарэння аўтамабільных пакрышак. Усе пералічаныя рэчывы выклікаюць анкалагічныя захворванні.



Нагадаем, што паленне аўтамабільных шын — гэта спосаб, якім пратэстоўцы стрымліваюць наступ “Беркута”. Яны ствараюць вогнены кардон і не даюць спецназу рынуцца ў бой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі