Пажар у Столінскім раёне заняў ужо 400 га, яго тушаць з верталётаў

Пажар у Столінскім раёне заняў ужо 400 га, яго тушаць з верталётаў

Пажар на тэрыторыі заказніка "Альманскія балоты" ў Столінскім раёне заняў ужо тэрыторыю ў 400 га, інфармуе БЕЛТА. 

Трава і лес на Альманскіх балотах загарэліся 22 красавіка. Работнікі Палескага лясгаса не змаглі справіцца з агнём самастойна, бо моцны вецер раздзімаў полымя.

Раніцай 23 красавіка на тушэнне пажару прыбылі супрацоўнікі МНС. "Агульная плошча пажару ўжо перавышае 400 га, у тым ліку 100 га лесу. Для ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі прыцягнутыя 170 чалавек: работнікі лясгасаў вобласці, разлікі МНС. Мясцовасць тут перасечаная, балоты чаргуюцца з сухадолам, недахоп дарог — усё гэта ўскладняе тушэнне пажару", — патлумачыў гендырэктар Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання Аляксей Пракопаў.

Тушыць пажар дапамагаюць два верталёта Мі-8 авіяцыі МНС, каля 15 пажарных машын, чатыры ўсюдыходы, чатыры трактары з плугамі, якая абворваюць тэрыторыю, пракладваюць мінералізаваныя палосы, ад якіх утвараюць сустрэчны пал. Таксама выкарыстоўваюць квадракоптары, каб удакладняць сітуацыю на канкрэтным участку. 

Змагацца з агнём перашкаджае моцны вецер: сёння яго парывы ​​дасягалі 15-20 метраў за секунду. Таму ў светлы час сутак пераважна стараюцца стрымліваць полымя. А асноўныя меры па тушэнні пажару прымаюць з 20:00 да 10:00, калі вецер слабее.

Нагадаем, што моцны лясны пажар сёння пачаўся таксама каля Гродна. Там з агнём змагаюцца каля 200 чалавек. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі