Пазыка Беларусі перад “Газпромам” складае $260,1 млн

На 1 жніўня пазыка Беларусі за прыродны газ, які пастаўляецца з Расіі, склала $260,1 мільён, ці 735,4 мільярдаў беларускіх рублёў. Пра гэта са спасылкай на Белстат паведамляе сайт FINMARKET.RU. За ліпень "газавая" пазыка Беларусі ўзрасла амаль на 6%. Цікава, што за першую палове 2009 года нашая краіна імпартавала на 29,1% менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года.

Запазычанасць Беларусі за прыродны газ утварылася ў сувязі з разлікамі за яго з пачатку года па сярэднегадавым кошце. Сярэдні кошт імпарту газу ў студзені-ліпені 2009 года склаў $175 за 1 тыс. кубаметраў, што на 39,8% перавысіла паказчык студзеня-ліпеня 2008 года. Беларускі бок мае намер ліквідаваць пазыку да канца лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі