"Пецярбургская інтэлігенцыя" асудзіла спробу перавароту

"Прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Санкт-Пецярбурга расцэньваюць дзеянні ЕС як умяшальніцтва ў справы Саюза Беларусі і Расіі", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на эфір АНТ. "Подпісы пад зваротам паставілі больш за 1,5 тыс. чалавек. Гэта навукоўцы Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў, прадстаўнікі грамадскай арганізацыі "Расійска-беларускае братэрства","Таварыства саюза Беларусі і Расіі" ды іншыя. Аўтары ліста паказваюць на шматразовыя жорсткія разгоны мірных дэманстрацыяў на вуліцах еўрапейскіх гарадоў з выкарыстаннем слезацечнага і перачнага газу, вадамётаў і гумавых куляў і здзіўляюцца з нагоды рэакцыі на спыненне масавых бясчынстваў ў Мінску. Беспарадкі 19 снежня на плошчы Незалежнасці пецярбургская інтэлігенцыя расцаніла не інакш як спробу дзяржаўнага перавароту ", — гаворыцца ў паведамленні.

Ніякія прозвішчы прадстаўнікоў інтэлігенцыі ў паведамленні не падаюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі