Пенсіянераў і студэнтаў абнадзеілі вяртаннем транспартных льгот
Права на бясплатны праезд у грамадскім транспарце сёння распаўсюдзілася і на школьнікаў Брэстчыны.
Пра гэта абвясціў у жывым эфіры мясцовага тэлебачання галава абласной вертыкалі Канстанцін Сумар.
У чаканні вяртання транспартных льгот знаходзяцца і іншыя катэгорыі “лішэнцаў” – студэнты і пенсіянеры. 16 снежня іх абнадзеіў Аляксандр Лукашэнка, які заявіў у часе паездкі ў Мір, што ўжо даручыў ураду “разгледзець гэта пытанне”. Але спярша кіраўнік краіны хацеў бы атрымаць і прааналізаваць справаздачу, як былі выкарыстаныя “зэканомленыя” на адмене льгот грошы.
Развіваючы гэтую тэму, Лукашэнка прызнаўся, што “дурных, шалёных льгот не будзе”.