Пенсіянераў і студэнтаў абнадзеілі вяртаннем транспартных льгот
Права на бясплатны праезд у грамадскім транспарце сёння распаўсюдзілася і на школьнікаў Брэстчыны. Пра гэта абвясціў у жывым эфіры мясцовага тэлебачання галава абласной вертыкалі Канстанцін Сумар. У чаканні вяртання транспартных льгот знаходзяцца і іншыя катэгорыі “лішэнцаў” – студэнты і пенсіянеры. 16 снежня іх абнадзеіў Аляксандр Лукашэнка, які заявіў у часе паездкі ў Мір, што ўжо даручыў ураду “разгледзець гэта пытанне”. Але спярша кіраўнік краіны хацеў бы атрымаць і прааналізаваць справаздачу, як былі выкарыстаныя “зэканомленыя” на адмене льгот грошы.
Развіваючы гэтую тэму, Лукашэнка прызнаўся, што “дурных, шалёных льгот не будзе”
Развіваючы гэтую тэму, Лукашэнка прызнаўся, што “дурных, шалёных льгот не будзе”