Пенсіянерка ў Талачынскім раёне памёрла ад укусаў восаў
Аса / pexels.com
У Талачынскім раёне пенсіянерка памёрла пасля нападу восаў, паведамляе сайт Дзяржкамітэта судовых экспертыз.
Увечары жанчына працавала на прысядзібным участку, калі на яе нечакана напалі восы. Некалькі насякомых укусілі яе ў розныя часткі цела. Жанчына адчула нямогласць і пабегла ў дом. Яна паспела расказаць мужу пра здарэнне, пасля чаго страціла прытомнасць.
Пенсіянерка памёрла яшчэ да прыезду хуткай. Муж расказаў, што ў яе і раней ужо адзначалася алергічная рэакцыя на ўкусы насякомых.
Судэкспертыза пацвердзіла, што жанчына памёрла ад анафілактычнага шоку на яд асы.
Нядаўна Еўрарадыё распавядала, як пад Віцебскам шэршні напалі на людзей, якія адпачывалі на турбазе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.