Перад ЧС па хакеі зборную Беларусі "перафарбавалі" у чырвона-зялёныя колеры
Брамнік зборнай Беларусі / tribuna.com
Перад Чэмпіянатам свету па хакеі зборную Беларусі "перафарбавалі" у чырвона-зялёны. Змены ў каляровай гаме заўважыла tribuna.com.
Два брамніка нацыяналкі Канстанцін Шостак і Аляксей Коласаў цяпер трэніруюцца ў шлемах чырвона-зялёнай расфарбоўкі. У хакейных колах, па інфармацыі спартыўнага выдання, кажуць, што ініцыятарам ідэалагічна правільных колераў на шлемах стаў кіраўнік федэрацыі Дзмітрый Баскаў. Па ходзе матчаў сезона і на ранейшых трэніроўках зборнай Шостак і Коласаў займаліся ў белым колеры.
Навязванне ідэалагічна правільных колераў у Беларусі часам даходзіць да абсурду. Напрыклад, у Брэсце бел-чырвона-белую трубу ЦЭЦ перафарбавалі ў колеры дзяржаўных сімвалаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.