Перамір’е на ўсходзе Украіны наступіла не для ўсіх (відэа)

Украінскае войска не гатовае пачаць адвод цяжкіх узбраенняў у зоне ўзброенага канфлікту на Данбасе, бо сепаратысты працягваюць абстрэлы. Пра гэта заявіў прадстаўнік штабу антытэрарыстычнай аперацыі Андрэй Лысенка.

Прадстаўнік міністэрства абароны самаабвешчанай “Данецкай народнай рэспублікі” Эдуард Басурын таксама лічыць, што ўмовы для адводу цяжкіх узбраенняў не выконваюцца. Паводле яго слоў, за суткі ўкраінскія вайскоўцы 27 разоў парушалі рэжым спынення агню.

Штаб АТА ў сваю чаргу заяўляе пра сама меней 129 абстрэлаў пазіцый сваіх блокпостаў і падкрэслівае, што ўкраінскія вайскоўцы адкрываюць агонь толькі ў адказ, паведамляе Еўраньюз.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі