Пераможны алімпійскі касцюм Домрачавай пашылі за адзін дзень
Шчаслівую вопратку, у якой беларуска стала трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай, замаўлялі ў фірме Atex чэшскага Брно.
Беларуская біятланісткай Дар’я Домрачава выступала на Алімпіядзе ў Сочы ў касцюме, пашытым за адзін дзень. Такую замову выконвала чэшская фірма Atex. Звычайна выраб і дастаўка спартовага ўбрання займае чатыры тыдні, але бываюць і выключэнні — касцюм Домрачавай цалкам падрыхтавалі за дзень і менавіта ў ім яна атрымала тры залатыя алімпійскія медалі.
Адметна, што большая частка працы па пашыве спартовага ўбрання выконваецца ўручную, піша brnensky.denik.cz