Перастрэлкі пад Кіевам — узброеныя заходнікі прабіваюцца ў сталіцу
Раніцай у сераду на Жытомірскай трасе на пад'ездзе да Кіева адбываюцца перастрэлкі паміж міліцыянтамі і актывістамі.
Супрацоўнікі ДАІ спрабуюць спыніць транспарт з пратэстоўцамі, што едуць з Заходняй Украіны на падтрымку Майдана. Як праваахоўнікі, так і актывісты пачалі выкарыстоўваць агнястрэльную зброю. Чутны аўтаматныя чэргі. На месца перастрэлак падцягваюць дадатковыя сілы МУС, інфармуе espreso.tv.
Фота — censor.net.ua