Першае "нелегальнае" святкаванне Дня незалежнасці (відэа)
27 гадоў таму, 27 ліпеня 1990 года, Вярхоўны савет БССР прыняў Дэкларацыю аб суверэнітэце Беларусі. З 1991 па 1996 год Дзень незалежнасці ў нашай краіне святкавалі менавіта 27 ліпеня.
Але ў 1996-м Аляксандр Лукашэнка перанес Дзень незалежнасці Беларусі на 3 ліпеня. Апазіцыя не зразумела і не прызнала гэтага пераносу і на наступны год усё роўна сабралася 27 ліпеня.
Акцыя была ўзгодненая з Мінгарвыканкамам. Яна прайшла пад бела-чырвона-белымі сцягамі: