Першая ўраджэнка Беларусі прызёрка Алімпійскіх гульняў трапіла ў рэанімацыю
Чэмпіёнка свету па лыжных гонках 1966 года і бронзавая прызёрка Алімпіяды 1968 года Рыта Ачкіна трапіла ў рэанімацыю.
75-гадовая лыжніца адчула сябе дрэнна, плаваючы ў маскоўскім басейне ЦСКА. Інструктары выцягнулі жанчыну з вады і выклікалі “хуткую”.
Вядомую раней спартсменку адвезлі ў маскоўскую клінічную бальніцу імя Боткіна. Лекары ацэньваюць стан жанчыны як цяжкі і не даюць прагнозаў.
Таксама паведамляецца, што Ачкіна перанесла інсульт.
Ачкіна — першая спартоўка, якая нарадзілася ў Беларусі і здолела стаць прызёркай Алімпійскіх гульняў. Пасля завяршэння кар'еры яна доўгі час працавала выкладчыцай фізкультуры ў маскоўскай школе, паведамляюць расійскія СМІ.
Фота — tv.tvrmogilev.by